Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў кастрычніку месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі Лепельскага РГС філіяла ПУ «Чашнікігаз», філіяла дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення №37 РУП «Віцебскаўтадар»
Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў кастрычніку месяцы работнікамі аддзела быў праведзены маніторынг Лепельскага РГС філіяла ПУ «Чашнікігаз», філіяла дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення №37 РУП «Віцебскаўтадар»
Пры правядзенні вышэйназванай работы устаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў вышэйназваных устаноў, выяўлены наступныя парушэнні:
філіял дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення №37 РУП «Віцебскаўтадар»:
- сродкі першаснага пажаратушэння (вогнетушыцелі) знаходзяцца ў няспраўным стане ў будынках рамонтна-механічных майстэрняў і ў складскім памяшканні ЛДД №371 (п. 3.1 АТПБ);
- у адміністрацыйным будынку на 1-ым і 2-ым паверсе план эвакуацыі людзей пры пажары распрацаваны не ў адпаведнасці з дадаткам 2 да Пастановы МНС № 82 (п. 45 АТПБ);
- не пазначаны шляхі эвакуацыі і эвакуацыйныя выхады ў гаражных і складскіх памяшканнях указальнымі знакамі пажарнай бяспекі, прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі (п. 44 АТПБ);
- сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі знаходзіцца ў няспраўным і неработоспособным стане (п. 3.1 АТПБ);
Лепельскі РГС філіяла ПУ «Чашнікігаз»:
Па выніках праведзенага маніторынгу парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена.
У ходзе правядзення маніторынгу ў будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі сумесна з прадстаўнікамі УП «Полацкае прадпрыемства проціпажарных работ» РГАА «БДПА» была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэмы. У ходзе праведзенай работы парушэнняў не выяўлена.
З работнікамі ўстаноў праведзена адпрацоўка планаў эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.