Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў сакавіку месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: крамы «Ганна 20» ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», крамаў «Капеечка» ЗАТ «Добраном», прадуктовага дыскаўнтара «Маяк» ЗАТ «Добраном».

Пры правядзенні вышэйназванай працы ўстаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў выяўлены наступныя парушэнні:
крама «Ганна 20» ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», г. Лепель, вул. Калініна, 90Б.
- дзверы, размешчаныя на шляхах эвакуацыі, не абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адкрыцця знутры без ключа;
- план эвакуацыі не адпавядае патрабаванням дадатку 2 да Пастановы МНС №82;
- не арганізавана падрыхтоўка па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму работнікаў, адказных за пажарную бяспеку суб'екта гаспадарання, на якіх ускладзены абавязкі па правядзенні супрацьпажарнага інструктажу;
- адсутнічае 10% ад колькасці змантаваных запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце;
- не пазначаны шляхі эвакуацыі і эвакуацыйныя выхады з будынка паказальнымі знакамі пажарнай бяспекі, прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі.
крама «Капеечка» ЗАТ «Добраном», г. Лепель, вул. Чуйкова, 50 Б:
- адсутнічае 10% ад колькасці змантаваных запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце;
- адсутнічае спецыяльна адведзенае месца для курэння, вызначанае інструкцыяй па пажарнай бяспецы, абсталяванае ва ўстаноўленым парадку і пазначанае указальнікам «МЕСЦА ДЛЯ КУРЭННЯ»;
крама «Капеечка» ЗАТ «Добраном», г. Лепель, вул. Чуйкова, 159 А
- адсутнічае 10% ад колькасці змантаваных запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце;
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі;
- адсутнічае спецыяльна адведзенае месца для курэння, вызначанае інструкцыяй па пажарнай бяспецы, абсталяванае ва ўстаноўленым парадку і пазначанае указальнікам «МЕСЦА ДЛЯ КУРЭННЯ»;
- дзверы, размешчаныя
на шляхах эвакуацыі, не абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа ;
прадуктовы дыскаўнтэр «Маяк» ЗАТ « Дабраном», г. Лепель, вул. Данукалава, 19 А
‑ адсутнічае спецыяльна адведзенае месца для курэння, вызначанае інструкцыяй па пажарнай бяспецы, абсталяванае ва ўстаноўленым парадку і пазначанае указальнікам «МЕСЦА ДЛЯ КУРЭННЯ» ;
- адсутнічае 10 % ад колькасці змантаваных запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце (п. 8.3.11 ТКП 316-2011, п. 3.9 Дэкрэта № 7);
- не пазначаны шляхі эвакуацыі і эвакуацыйныя выхады з будынка, указальнымі знакамі пажарнай бяспекі, прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ;
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў унутранага проціпажарнага водазабеспячэння (адсутнічае пажарны рукав у пажарным кране);
- не аформлены акты выпрабаванняў пажарных кранаў у адпаведнасці з дадаткам 6 да інструкцыі аб парадку праверкі стану вонкавага і ўнутранага проціпажарнага водазабеспячэння, зацверджанай Пастановай МНС №82 .
У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм. У ходзе праведзенай працы парушэнняў не выяўлена.
З работнікамі ўстаноў праведзена адпрацоўка планаў эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.