Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў лютым месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: ДУА «Баброўская пачатковая школа Лепельскага раёна», ДУА «Дзіцячы сад №1 г. Лепеля», ДУА «Каменская пачатковая школа Лепельскага раёна», ДУА «Слабадская сярэдняя школа імя М.М. Пшэнкі Лепельскага раёна», ДУА «Стайская сярэдняя школа Лепельскага раёна», ДУА «Старалепельская базавая школа імя А.А. Марунькі Лепельскага раёна».

Пры правядзенні вышэйназванай работы устаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў, выяўлены наступныя парушэнні:
ДУА «Баброўская пачатковая школа Лепельскага раёна»:
- замкі на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі, не забяспечаны магчымасцю іх свабоднага адчынення знутры без ключа;
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (порахавога вогнетушыцеля) у калідоры.
ДУА «Каменская пачатковая школа Лепельскага раёна»
- будынак навучальнага корпуса не абарудваны сістэмай пажарнай сігналізацыі c аб'ектавым канеццевым прыстасаваннем сістэмы перадачы паведамленняў аб пажары.
ДУА «Слабадская сярэдняя школа імя М.М. Пшэнкі Лепельскага раёна»
- зменена напрамак адчынення дзвярэй на лесвічнай клетцы першага і другога паверха школы (дзверы адчыняюцца не па напрамку выхаду з будынка).
У філіяле ДУА «Дзіцячы сад №1 г. Лепеля», ДУА «Стайская сярэдняя школа Лепельскага раёна», ДУА «Старалепельская базавая школа імя А.А. Марунькі Лепельскага раёна» парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена.
У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі, сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм. У ходзе праведзенай работы парушэнняў не выяўлена.
З работнікамі ўстаноў праведзена адпрацоўка планаў эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па выкананні правілаў пажарнай
бяспекі.МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.