Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў чэрвені месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: КФХ «Азімка» і крамаў "Санта Супер" ТАА "Санта Рытэйл".

Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў чэрвені месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: КФХ «Азімка» і крамаў "Санта Супер" ТАА "Санта Рытэйл".

Пры правядзенні вышэйназванай працы ўстаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў, выяўлены наступныя парушэнні:

КФХ «Азімка»:

- не распрацавана агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы;

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцелі, знаходзяцца ў не працаздольным і не спраўным стане (скончыўся тэрмін перазарадкі);

- не арганізавана падрыхтоўка па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму кіраўніка суб'екта гаспадарання; работнікаў, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю цеплагенеруючых апаратаў; работнікаў, адказных за падрыхтоўку і правядзенне вогневых работ; работнікаў, якія ажыццяўляюць работы па ўборцы, нарыхтоўцы, перапрацоўцы, захоўванні збожжавых і зернебабовых культур і грубых кармоў у адпаведнасці з п. 15 інструкцыі аб парадку падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у гэтай сферы, зацверджанай Пастановай МНС №82;

- не праведзены ўводны і першасны супрацьпажарныя інструктажы з усімі работнікамі;

- не забяспечаны ў поўным аб'ёме першаснымі сродкамі пажаратушэння трактары МТЗ-82 і МТЗ-3022, у адпаведнасці з п. 21 дадатку да інструкцыі аб нормах аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння, зацверджанай Пастановай МНС №82;

- не забяспечаны ў поўным аб'ёме першаснымі сродкамі пажаратушэння збожжаўборачныя камбайны КЗ-1218, у адпаведнасці з п. 22 дадатку да інструкцыі аб нормах аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння, зацверджанай Пастановай МНС №82;

- не арганізавана наяўнасць стэндаў з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы;

- для будынка і памяшканняў рамонтных майстэрняў не вызначаны катэгорыі па выбухапажарнай небяспецы ў адпаведнасці з крытэрыямі, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях;

- не абазначаны шляхі эвакуацыі і эвакуацыйныя выхады з будынка рамонтных майстэрняў указальнымі знакамі пажарнай бяспекі, прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі.