Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў чэрвені месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: ААТ «Лепельаграсэрвіс» і крамы «Святлафор» ООО "МосПрадуктСэрвіс".
Пры правядзенні вышэйназванай работы устаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў, выяўлены наступныя парушэнні:
ААТ «Лепельаграсэрвіс»:
Адміністрацыйны будынак
- план эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядае патрабаванням дадатку 2 да Пастановы МНС №82 ;
Рамонтна- механічныя майстэрні
- будынкі не забяспечаны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння .
МТФ Казіншчына
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцеляў) (адсутнічае ціск);
- на вонкавым баку дзвярэй (варот) памяшканняў будынкаў, якія катэгаруюцца па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы, не размешчаны паказальнік іх катэгорыі;
- план эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядае патрабаванням дадатку 2 да Пастановы МНС №82 ;
МТФ Старое Лядна
- дапушчана выкарыстанне на эвакуацыйных шляхах аздаблення сцен і столі з матэрыялу з непацверджанымі паказчыкамі пажарнай небяспекі ;
- знешнія эвакуацыйныя дзверы не абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх вольнага адкрывання знутры без ключа ;
- план эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядае патрабаванням дадатку 2 да Пастановы МНС №82 (п. 45 ПТБ);
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцеляў) (пашкоджаны раструб, скончыўся тэрмін перазарадкі);
- будынкі не забяспечаны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння.
на вонкавым баку дзвярэй (варот) памяшканняў будынкаў, якія катэгаруюцца па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы, не размешчаны паказальнік іх катэгорыі.
У крамах "Святлафор" ООО "МосПрадуктСэрвіс" парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена.
У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм. У ходзе праведзенай работы парушэнняў не выяўлена.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.