Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў снежні месяцы работнікамі аддзела быў праведзены маніторынг ДУА «Бароўская сярэдняя школа імя Г.К. Жукава Лепельскага раёна», ДУА «Гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепеля», філіялаў «Горскі сельскі клуб», «Стайскі сельскі дом культуры», установы культуры «Лепельскі раённы дом культуры», ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Лепеля», ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Лепеля», ДУА «Домжарыцкая базавая школа Лепельскага раёна» ДУА «Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна», УА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж», ДУА «Старальнядненская базавая школа імя Ф.П. Занько Лепельскага раёна», ДУА «Полсвіжская базавая школа імя Н.Н. Тамашэвіча Лепельскага раёна»

Пры правядзенні вышэйназванай работы ўстаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў выяўлены наступныя парушэнні:

ДУА «Бароўская сярэдняя школа імя Г.К. Жукава Лепельскага раёна»:

- трэніровачныя заняткі па эвакуацыі людзей з будынкаў пры пажары праводзяцца радзей за 2 разы на год

- дзверы памяшкання з масавым знаходжаннем людзей (актавай залы), дзверы эвакуацыйнага выхаду на лесвічную клетку (выхад №21) не абсталяваны прыстасаваннем для самазачынення

- дапускаецца фіксацыя дзвярэй у адкрытым становішчы з памяшкання сталовіка (памяшканне з масавым знаходжаннем людзей) у памяшканне кухні

- журнал рэгістрацыі супрацьпажарных інструктажоў не адпавядае форме згодна з дадаткам 3 да «Інструкцыі аб парадку падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у гэтай сферы», зацверджанай Пастановай МНС №82

- агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не распрацавана ў адпаведнасці з дадаткам 1 да Пастановы МНС №82 (адсутнічаюць звесткі: аб парадку арганізацыі трэніровачных заняткаў па эвакуацыі людзей пры пажары; парадак агляду памяшканняў перад завяршэннем у іх працы)

ДУА «Гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепель»

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, не заключаны дагавор са спецыялізаванай арганізацыяй на яе тэхнічнае абслугоўванне

Філіял «Горскі сельскі клуб» ДУК «Лепельскі раённы дом культуры»

- дзверы эвакуацыйных выхадаў не ў поўным аб'ёме абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адкрывання знутры без ключа

- дзверы лесвічнай клеткі не абсталяваны прыладай для самазачынення

- адсутнічае 10 % ад колькасці змантаваных запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце

ДУА «Засланоўская сярэдняя школа Лепельскага раёна»

- месцы размяшчэння вогнетушыцеляў у школе не пазначаны указальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015

- план эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядае патрабаванням дадатку 2 да Пастановы МНС №82 (умоўнае абазначэнне ручнога пажарнага апавяшчальніка не адпавядае іх рэальнаму месцу ўстаноўкі)

- замкі на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі (дзвярэй памяшкання з масавым знаходжаннем людзей (памяшканні сталоўвай)) не забяспечаны магчымасцю іх свабоднага адкрывання знутры без ключа

- адсутнічае прылада для ручнога адчынення акна (фрамугі) на трэцім паверсе лесвічнай клеткі трохпавярховага корпуса школы

- дзверы эвакуацыйных выхадаў на лесвічную клетку ў трохпавярховым корпусе школы не абсталяваны прыстасаваннем для самазачынення

УА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж»

- дзверы эвакуацыйных выхадаў на першым, другім паверсе навучальнага корпуса №2, будынка сталоўвай, актавай залы навучальнага корпуса №1, будынка інтэрната, будынка майстэрняў, не ў поўным аб'ёме абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа

- у навучальным корпусе план эвакуацыі людзей пры пажары распрацаваны не ў адпаведнасці з дадаткам 2 да Пастановы МНС № 82

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, не заключаны дагавор са спецыялізаванай арганізацыяй на яе тэхнічнае абслугоўванне

У філіяле «Стайскі сельскі дом культуры» ДУК «Лепельскі раённы дом культуры», ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Лепеля», ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Лепеля», ДУА «Домжарыцкая базавая школа Лепельскага раёна», клубе філіяла «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», ДУА «Полсвіжская базавая школа імя М.М.Тамашэвіча Лепельскага раёна», ДУА «Старалядненская базавая школа імя Ф.П.Занько Лепельскага раёна» парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена.

У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі, сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм. У ходзе праведзенай работы парушэнняў не выяўлена.

З работнікамі ўстаноў праведзена адпрацоўка планаў эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па захаванні правіл пажарнай бяспекі.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.