Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў сакавіку месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: ЧТУП «Гасцявы двор», ЧТПУП «Кафэ сем ветраў», ЧТУП «БутКоўТранс».

Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў сакавіку месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: ЧТУП «Гасцявы двор», ЧТПУП «Кафэ сем ветраў», ЧТУП «БутКоўТранс».

Пры правядзенні вышэйназванай работы ўстаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў, выяўлены наступныя парушэнні:

ЧТУП «Гасцявы двор»:

- не распрацавана агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы;

- не распрацаваны план эвакуацыі людзей пры пажары на ўсіх паверхах будынка;

- не распрацаваны індывідуальны план эвакуацыі людзей пры пажары ў жылых памяшканнях гатэля;

- дзверы, размешчаныя на шляхах эвакуацыі, не абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа;

- дзверы эвакуацыйнага выхаду на лесвічную клетку 1-га паверха гатэля не абсталяваны прыстасаваннем для самазачынення;

- не арганізавана падрыхтоўка па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму работнікаў, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю цеплагенеравальных апаратаў;

- не забяспечаны 10 % запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце;

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць шлейфаў: №3, №4, №7, №8, №10, №12, №15, №18, №20, №21 сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі.

ЧТПУП «Кафэ сем ветраў»:

- зменена напрамак адчынення дзвярэй асноўнага эвакуацыйнага выхаду на першым паверсе;

- не працаздольная і не спраўная сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі;

- не распрацавана агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы;

- месцы размяшчэння вогнетушыцеляў у рэстаране не пазначаны ўказальнікамі;

- не распрацаваны план эвакуацыі людзей пры пажары;

- дзверы, размешчаныя на шляхах эвакуацыі на першым паверсе, не абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа;

- не забяспечана спраўнасць вонкавай пажарнай лесвіцы будынка рэстарана;

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцеляў) ва ўсіх памяшканнях рэстарана;

- не арганізавана падрыхтоўка па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму работнікаў, адказных за пажарную бяспеку суб'екта гаспадарання, работнікаў, на якіх ускладзены

абавязкі па правядзенні супрацьпажарнага інструктажу.

ЧТУП «БутКоўТранс»:

- не распрацавана агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы;

- не распрацаваны план эвакуацыі людзей пры пажары на 1-ым паверсе памяшкання рэстарана і 2-ым паверсе памяшкання гасцініцы;

- не распрацаваны індывідуальны план эвакуацыі людзей пры пажары ў жылых памяшканнях гасцініцы;

- дзверы, размешчаныя на шляхах эвакуацыі ў банкетнай зале і на 1-ым паверсе выхаду з гасцініцы, не абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа;

- не забяспечана спраўнасць вонкавай пажарнай лесвіцы будынка гасцініцы;

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцеляў) ва ўсіх памяшканнях рэстарана і гасцініцы;

- не арганізавана падрыхтоўка па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму работнікаў, адказных за пажарную бяспеку суб'екта гаспадарання, работнікаў, на якіх ускладзены абавязкі па правядзенні супрацьпажарнага інструктажу;

- не праведзены уводны і першасны супрацьпажарныя інструктажы з усімі работнікамі;

- не забяспечана ў поўным аб'ёме першаснымі сродкамі пажаратушэння памяшканне кацельні.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.