Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў сакавіку месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: ТАА "Пансіянат ЛОДЭ", кафэ-бара "Піцэрыя" ЧПТУП "Віро-від", рэстарана з барам "Хваля" Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства

Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў сакавіку месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: ТАА "Пансіянат ЛОДЭ", кафэ-бара "Піцэрыя" ЧПТУП "Віро-від", рэстарана з барам "Хваля" Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства

Пры правядзенні вышэйназванай работы ўстаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў, выяўлены наступныя парушэнні:

Рэстаран з барам "Хваля" Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства:

-       на другім паверсе (рэстаран) не спраўныя сродкі першаснага пажаратушэння ( вогнетушыцель АП-4)(няма ціску);

- дзверы, размешчаныя на шляхах эвакуацыі , не ў поўным аб'ёме абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа ;

- дапушчана размяшчэнне гаручых матэрыялаў пад маршамі эвакуацыйнай лесвічнай клеткі;

- будынак не абсталяваны сістэмай пажарнай сігналізацыі c аб'ектавым канечным прыстасаваннем сістэмы перадачы паведамленняў аб пажары;

- план эвакуацыі  не адпавядае патрабаванням дадатку 2 да Пастановы МНС №82 ;

-агульнааб'ектавая інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням дадатку 1 пастановы МНС №82 ;

- аздабленне столі выканана з матэрыялаў з невядомымі характарыстыкамі па пажарнай небяспецы .

- часопіс рэгістрацыі супрацьпажарных інструктажоў не адпавядае форме згодна з дадаткам 3 да «Інструкцыі аб парадку падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у гэтай сферы», зацверджанай Пастановай МНС №82 ;

- не арганізавана падрыхтоўка па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму работнікаў, адказных за пажарную бяспеку суб'екта гаспадарання, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю цеплагенеруючых апаратаў, адказных за падрыхтоўку і (або) правядзенне вогневых работ, выканаўцаў вогневых работ, на якіх ускладзены абавязкі па правядзенні супрацьпажарнага інструктажу ;

- зменена напрамак адчынення дзвярэй  эвакуацыйнага выхаду на першым паверсе  (не па напрамку выхаду з будынка) ;

-адсутнічае стэнд з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы;

У ТАА "Пансіянат ЛОДЭ", кафэ-бар "Піцэрыя" ЧВПТУП "Віро-від" парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена.

У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм. У ходзе праведзенай работы парушэнняў не выяўлена.

З работнікамі ўстаноў праведзена адпрацоўка планаў эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па захаванні правілаў пажарнай бяспекі.

 

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.