Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў снежні месяцы работнікамі аддзела быў праведзены маніторынг
Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў снежні месяцы работнікамі аддзела быў праведзены маніторынг ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля», ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Лепеля", ДУА "Гімназія ім. І.М. Ерашова г. Лепеля", ДУА «Бароўская сярэдняя школа імя Г.К. Жукава Лепельскага раёна» , ДУА "Баброўская пачатковая школа Лепельскага раёна", ДУА «Дамжэрыцкая базавая школа Лепельскага раёна», ДУА «Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна» , ДУА "Каменская пачатковая школа Лепельскага раёна", ДУА «Слабадская сярэдняя школа імя Н.М. Пшанко Лепельскага раёна», ДУА "Стайская сярэдняя школа Лепельскага раёна", ДУА «Старалепельская базавая школа імя А.А.Марунько Лепельскага раёна», ДУА «Полсвіжская базавая школа імя Н.Н. Тамашевіча Лепельскага раёна», ДУА «Дзіцячы сад № 1 г. Лепеля», ДУА «Дзіцячы сад № 2 г. Лепеля», ДУА «Дзіцячы сад № 3 г. Лепеля», ДУА «Дзіцячы сад № 4 г. Лепель, ДУА «Дзіцячы сад № 5 г. Лепеля», ДУА «Дзіцячы сад № 6 г. Лепеля», ДУА «Дзіцячы сад № 8 г. Лепеля», ДУА «Дзіцячы сад № 9 г. Лепеля», ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Лепеля», ДУК «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў» у дачыненні да месцаў правядзення навагодніх мерапрыемстваў, эвакуацыйных шляхоў і выхадаў усяго аб'екта, сістэм пажарнай аўтаматыкі.
Пры правядзенні вышэйназванай работы парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена.
У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі праведзены візуальны кантроль пажарных прыбораў кіравання, пажарных прыёмна-кантрольных прыбораў, лінейнай часткі, праведзена зверка паступіўшых сігналаў «пажар», «няспраўнасць» з датай рэгістрацыі апошніх рэгламентных работ у выканаўчай дакументацыі. У ходзе праведзенай работы парушэнняў не выяўлена.
З работнікамі ўстаноў праведзена адпрацоўка планаў эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па выкананні правіл пажарнай бяспекі.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.