Сектарам нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праводзіўся маніторынг: ДУДА «Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» па адрасе: г. Лепель, вул. Савецкая, д.30.
Сектарам нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праводзіўся маніторынг: ДУДА «Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» па адрасе: г. Лепель, вул. Савецкая, д.30.
У ходзе праверкі ўстаноўлена, што на прадпрыемстве ДУДА «Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» маюцца наступныя парушэнні:
- агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2018 №28 «Аб устанаўленні патрабаванняў да зместу агульнааб'ектнай інструкцыі па пажарнай бяспецы» (п. 3.2, п. 7 АТПБ);
- план эвакуацыі не адпавядае патрабаванням пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 20.04.2018 № 21 «Аб устанаўленні формы плана эвакуацыі людзей пры пажары» (п. 45 АТПБ) (1 паверх);
- дзверы эвакуацыйных выхадаў, дзверы, якія падзяляюць калідоры, абсталяваны замкамі, што не забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адкрывання знутры без ключа (п.48 АТПБ);
- дзверы, што выходзяць з калідора на лесвічную клетку 2-га паверха, не забяспечаны прыстасаваннем для самазачынення (п.49 АТПБ);
- дэмантаваны дзверы, што аддзяляюць лесвічную клетку і калідоры (п.9 АТПБ).
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.