Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў ліпені месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: ДУА «Дзіцячы сад №2 г. Лепеля» і ДУА «Дзіцячы сад №6 г. Лепеля»
Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў ліпені месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: ДУА «Дзіцячы сад №2 г. Лепеля» і ДУА «Дзіцячы сад №6 г. Лепеля»
Пры правядзенні вышэйназванай працы устаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў, выяўлены наступныя парушэнні:
ДУА «Дзіцячы сад №2 г. Лепеля»:
- адсутнічае 10 % ад колькасці змантаваных запасаў пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце;
- план эвакуацыі людзей пры пажары не распрацаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі прыкладання 2 да Пастановы МНС №82.
ДУА «Дзіцячы сад №6 г. Лепеля»:
- дапускаецца фіксацыя дыманепранікальных дзвярэй у адкрытым становішчы на першым і другім паверхах лесвічных клетак;
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі.
У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм. У ходзе праведзенай працы парушэнняў не выяўлена.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.