Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў жніўні месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: ДУА «Горскі дзіцячы сад Лепельскага раёна», ДУА «Заслонаўскі дзіцячы сад Лепельскага раёна».

Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў жніўні месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: ДУА «Горскі дзіцячы сад Лепельскага раёна», ДУА «Заслонаўскі дзіцячы сад Лепельскага раёна».

Пры правядзенні вышэйназванай працы ўстаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў выяўлены наступныя парушэнні:

ДУА «Заслонаўскі дзіцячы сад Лепельскага раёна»:

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі (адсутнічае 10 % ад колькасці змантаваных запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце)

- аздабленне столі на шляхах эвакуацыі (на лесвічнай клетцы) выканана з матэрыялаў з невядомымі характарыстыкамі па пажарнай небяспецы

- на шляхах эвакуацыі (на другім паверсе) дапускаецца наяўнасць перападу вышынь падлогі без наяўнасці 3-х прыступак альбо пандуса з ухілам не больш за 1:6

- не арганізавана падрыхтоўка работнікаў, адказных за пажарную бяспеку суб'екта гаспадарання; работніка, на якога ўскладзены абавязкі па правядзенні супрацьпажарнага інструктажу па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, вызначаемым Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях.

Прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'яўляецца недастатковае веданне службовымі асобамі патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі.

У ДУА «Горскі дзіцячы сад Лепельскага раёна» парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена.

У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі, сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка