Сектарам нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС у чэрвені праводзіліся маніторынгі ДУА «Дзіцячы сад №6 г. Лепеля», ДУА «Дзіцячы сад №8 г. Лепеля» і ДУА «Дзіцячы сад №9 г. Лепеля».
Сектарам нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС у чэрвені праводзіліся маніторынгі ДУА «Дзіцячы сад №6 г. Лепеля», ДУА «Дзіцячы сад №8 г. Лепеля» і ДУА «Дзіцячы сад №9 г. Лепеля».
У ходзе праведзеных наглядных мерапрыемстваў устаноўлена, што ў ДУА не ў поўнай меры выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары, агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце.
У ДУА «Дзіцячы сад №6 г. Лепеля» выяўлены парушэнні:
- агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням (адсутнічаюць звесткі: агульная характарыстыка пажарнай небяспекі аб'екта; парадак, нормы захоўвання і транспарціроўкі рэчываў і матэрыялаў з улікам іх агрэгатнага стану, сумяшчальнасці захоўвання, а таксама аднароднасці сродкаў тушэння; парадак арганізацыі трэніровачных заняткаў па эвакуацыі людзей пры пажары; адказнасць работнікаў за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі; рэжым курэння курыльных табачных вырабаў, а таксама патрабаванні да месцаў для курэння і іх размяшчэння);
- у акце па выніках правядзення трэніровачных заняткаў па эвакуацыі людзей з будынкаў пры пажары не пазначаны службовыя асобы, якія праводзілі занятак;
- не пазначаны шляхі эвакуацыі і эвакуацыйныя выхады з будынка ўказальнымі знакамі пажарнай бяспекі, прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі;
- дзверы лесвічных клетак не абсталяваны прыладай для самазачынення;
- замкі на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі, не забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа;
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі.
У ДУА «Дзіцячы сад №8 г. Лепеля» і ДУА «Дзіцячы сад №9 г. Лепеля» выяўлены парушэнні:
- дзверы лесвічных клетак не абсталяваны прыладай для самазачынення;
- замкі на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі, не забяспечваюцца магчымасцю іх свабоднага адчынення знутры без ключа;
- адсутнічае 10 % ад колькасці змантаваных запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце.
З работнікамі праведзены адпрацоўкі планаў эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па