Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў верасні месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: ДУА «Дзіцячы сад №3 г. Лепеля» і ДУА «Бароўскі дзіцячы сад Лепельскага раёна»
Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў верасні месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: ДУА «Дзіцячы сад №3 г. Лепеля» і ДУА «Бароўскі дзіцячы сад Лепельскага раёна»
Пры правядзенні вышэйназванай працы устаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў, выяўлены наступныя парушэнні:
ДУА «Дзіцячы сад №3 г. Лепеля»:
- месцы размяшчэння вогнетушыцеляў не пазначаны указальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015;
- план эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядае патрабаванням дадатку 2 да Пастановы МНС №82 (на плане няправільна пазначана абазначэнне прыбора прыёмна-кантрольнага са гукавой і светлавой сігналізацыяй);
- эвакуацыйныя выхады з памяшкання кацельні і пральні не пазначаны ўказальнымі знакамі пажарнай бяспекі, прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі.
ДУА «Дзіцячы сад №6 г. Лепеля»:
- план эвакуацыі людзей пры пажары на двух паверхах не адпавядае патрабаванням дадатку 2 да Пастановы МНС №82;
- пакрыццё падлогі (лінолеум) на ўсіх шляхах эвакуацыі выканана з матэрыялаў з невядомымі характарыстыкамі па пажарнай небяспецы;
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі (адсутнічае 10 % запас ад колькасці змантаваных пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце);
- не распрацавана агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы.
У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм.
у адпаведнасці са арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.