Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы, з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі, недапушчэння ўзнікнення надзвычайных сітуацый у месцах масавага збору людзей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у красавіку-маі бягучага года работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праведзены маніторынгі устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры, гандлю.

Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы, з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі, недапушчэння ўзнікнення надзвычайных сітуацый у месцах масавага збору людзей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у красавіку-маі бягучага года работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праведзены маніторынгі устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры, гандлю. У ходзе маніторынгаў наведана 67 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Ва ўсіх правераных будынках выяўлены шэраг парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі як рэжымнага, так і капітальнага характару. Найбольш распаўсюджаныя парушэнні: загромаджэнне шляхоў эвакуацыі, эвакуацыйных выхадаў і лесвічных клетак; дзверы эвакуацыйных выхадаў зачынены на замок; адсутнасць доступу да сродкаў першаснага пажаратушэння і пажарных кранаў. Па выніках правядзення маніторынгаў кіраўнікам уручаны рэкамендацыі з устаноўленымі тэрмінамі для ўстаранення выяўленых парушэнняў. Па заканчэнні ўказаных тэрмінаў інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС будуць праведзены паўторныя маніторынгі. У выпадку выяўлення неўстараненых парушэнняў, да кіраўнікоў і адказных службовых асоб будуць прымяняцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.