У верасні інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праводзіліся маніторынгі аб'ектаў на тэрыторыі г. Лепеля.
У верасні інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праводзіліся маніторынгі аб'ектаў на тэрыторыі г. Лепеля.
Так, у ходзе маніторынгаў наведаны: ПУ «Чашнікігаз» Лепельскі РГС, філіял Лепельскі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебапрам».
У ходзе маніторынгаў быў выяўлены шэраг парушэнняў патрабаванняў нарматыўных дакументаў па забеспячэнні пажарнай бяспекі, а менавіта:
ПУ «Чашнікігаз» Лепельскі РГС:
- планы эвакуацыі людзей пры пажары не распрацаваны згодна з патрабаваннямі ТНПА;
- на балонах са сціснутымі і звадкаванымі ГГ аб'ёмам 40 літраў і больш адсутнічаюць засцерагальныя каўпакі;
- работнікі аб'екта, якія з'яўляюцца членамі добраахвотнай пажарнай дружыны і работнікі, задзейнічаныя ў рэалізацыі плана эвакуацыі людзей з будынкаў і збудаванняў пры пажары, не ў поўнай меры (маецца 5 шт.) забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны органаў дыхання і зроку, неабходнымі для эвакуацыі людзей у выпадку ўзнікнення пажару
Філіял Лепельскі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебапрам»:
- планы эвакуацыі людзей пры пажары не распрацаваны згодна з патрабаваннямі ТНПА;
- дзверы запасных эвакуацыйных выхадаў з будынка зачынены на ключ;
- дзверы, што вядуць з хлебапякарнага цэха на вуліцу, адчыняюцца не па напрамку руху;
- работнікі аб'екта, якія з'яўляюцца членамі добраахвотнай пажарнай дружыны і работнікі, задзейнічаныя ў рэалізацыі плана эвакуацыі людзей з будынкаў і збудаванняў пры пажары, не забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны органаў дыхання і зроку, неабходнымі для эвакуацыі людзей у выпадку ўзнікнення пажару.
З работнікамі аб'ектаў праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі.