У кастрычніку месяцы інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праводзіліся маніторынгі аб'ектаў на тэрыторыі г. Лепеля і раёна.

У кастрычніку месяцы інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праводзіліся маніторынгі аб'ектаў на тэрыторыі г. Лепеля і раёна.

Так, падчас маніторынгаў наведаны: ААТ «Віцебсклес» Лепельскі лясгас, КФХ «Аношкі Агра».

Падчас маніторынгаў быў выяўлены шэраг парушэнняў патрабаванняў нарматыўных дакументаў па забеспячэнні пажарнай бяспекі, а менавіта:

ААТ «Віцебсклес» Лепельскі лясгас: 

- агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы, не распрацавана згодна з патрабаваннямі, вызначанымі Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях;
- не забяспечаны работнікі, задзейнічаныя ў рэалізацыі плана эвакуацыі людзей з будынкаў і збудаванняў пры пажары, індывідуальнымі сродкамі абароны органаў дыхання;
- планы эвакуацыі не адкарэкціраваны згодна з формай, вызначанай Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях;
- дапускаецца курэнне па-за спецыяльна адведзенымі месцамі.

КФХ «Аношкі Агра»: 

- не арганізуецца ўборка тэрыторыі ад сухой расліннасці і гаручых адходаў;
- агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы, не распрацавана згодна з патрабаваннямі, вызначанымі Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях;
- дапускаецца курэнне па-за спецыяльна адведзенымі месцамі;
- адсутнічаюць першасныя сродкі пажаратушэння.

З работнікамі аб'ектаў праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі.