Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі дзяржаўных устаноў адукацыі, на тэрыторыі якіх плануецца арганізацыя і правядзенне навагодніх мерапрыемстваў.

Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі дзяржаўных устаноў адукацыі, на тэрыторыі якіх плануецца арганізацыя і правядзенне навагодніх мерапрыемстваў. Пры правядзенні вышэйназванай работы ўстаноўлена, што пры наведванні месцаў правядзення навагодніх мерапрыемстваў, эвакуацыйных шляхоў і выхадаў аб'ектаў, праверкі працаздольнасці сістэм пажарнай аўтаматыкі дзяржаўных устаноў адукацыі выяўлены наступныя парушэнні:

ДУА «Заслонаўскі дзіцячы сад Лепельскага раёна»

- Дзверы, размешчаныя на шляхах эвакуацыі (дзверы незадымляльнай лесвічнай клеткі, знешнія эвакуацыйныя дзверы) абарудваны замком, які не забяспечвае магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа (п.48 ПТБ).

ДУА «Домжарыцкі дзіцячы сад Лепельскага раёна»

- устаноўлена маёмасць (драўляная арка) на шляхах эвакуацыі (у калідоры дзіцячага сада) што памяншае мінімальную эвакуацыйную шырыню (п. 50 ПТБ, п. 7.3.1 СН. 2.02.05-2020).

ДУА «Домжарыцкая базавая школа Лепельскага раёна»

- Дзверы, размешчаныя на шляхах эвакуацыі (дзверы з памяшкання актавай залы, знешнія эвакуацыйныя дзверы, ля памяшкання сталовых) абарудваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа (п.48 ПТБ).

ГУА «Бароўская сярэдняя школа імя Г.К. Жукава Лепельскага раёна»

- Дзверы, размешчаныя на шляхах эвакуацыі (дзверы незадымляльнай лесвічнай клеткі, дзверы з памяшкання актавай залы) не абарудваны замком, які забяспечвае магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа (п.48 ПТБ).

ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля»

- Дзверы, размешчаныя на шляхах эвакуацыі (дзверы з памяшкання актавай залы, дзверы, што вядуць на лесвічную клетку) абарудваны замкамі, якія не забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа (п.48 ПТБ).

- зменена напрамак адчынення дзвярэй на лесвічнай клетцы, размешчаных побач з памяшканнем актавай залы (дзверы адчыняюцца не па напрамку выхаду з будынка) (п. 50 ПТБ, п. 7.2.7 СН.2.02.05-2020).