Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў жніўні месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі ДУА «Бароўская дзіцячы сад Лепельскага раёна», ДУА «Дзіцячы сад №8 г. Лепеля», ДУА «Дзіцячы сад №9 г. Лепеля», рэстарана «Цярамок» ЧТУП «Аверс-Лепель», юрыдычны адрас: Лепельскі р-н, в. Рудня, вул. Цэнтральная, д.17; кафэ і гасцініцы «555», ЧТУП «Аверс-Лепель», юрыдычны адрас: Мінскае шасэ, траса м-3, 155 км, веславой базы ўстановы «Віцебская абласная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа прафсаюзаў па вяслярстве на байдарках і каноэ «Альбатрос», юрыдычны адрас: г. Лепель, вул. Віцебская, 2а.
Пры правядзенні вышэйназванай працы ўстаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў, выяўлены наступныя парушэнні:
У рэстаране «Цярамок» ЧТУП «Аверс-Лепель», размешчаным па адрасе: Лепельскі р-н, в. Рудня, вул. Цэнтральная, д.17:
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны (месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў не пазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015).
У гасцініцы «555» ЧТУП «Аверс-Лепель», размешчанай па адрасе: Мінскае шасэ, траса м-3, 155 км:
- на першым паверсе план эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядае патрабаванням дадатку 2 да Пастановы МНС №82 (не пазначаны ўмоўныя абазначэнні апавяшчальнікаў ручных пажарных);
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны (месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў не пазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015).
У кафэ «555» ЧТУП «Аверс-Лепель» па адрасе: Мінскае шасэ, траса м-3, 155 км:
- замкі на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі (знешнія эвакуацыйныя дзверы з памяшкання сталовых, з памяшкання кавярні, з цэнтральнага выхаду будынка кафэ) не забяспечаны магчымасцю іх свабоднага адкрывання знутры без ключа;
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны (месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў не пазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015).
ДУА «Дзіцячы сад №8 г. Лепеля»:
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны (месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў на другім паверсе не пазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015);