Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў снежні месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: «Цэнтра сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі, навучання, пражывання інвалідаў і часовага прытулку» ДУ «ТЦСАН Лепельскага раёна» і ОКП «Светліца» ДУ «ТЦСАН Лепельскага раёна»; УЗ «Лепельская абласная псіхіятрычная бальніца».
Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў снежні месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: «Цэнтра сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі, навучання, пражывання інвалідаў і часовага прытулку» ДУ «ТЦСАН Лепельскага раёна» і ОКП «Светліца» ДУ «ТЦСАН Лепельскага раёна»; УЗ «Лепельская абласная псіхіятрычная бальніца».
Пры правядзенні вышэйназванай працы ўстаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў выяўлены наступныя парушэнні:
«Цэнтр сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі, навучання, пражывання інвалідаў і часовага прытулку» ДУ «ТЦСАН Лепельскага раёна»:
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў пажаратушэння (месцы размяшчэння вогнетушыцеляў не пазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015);
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі (адсутнічае 10 % ад колькасці змантаваных запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце).
ОКП «Светліца» ДУ «ТЦСАН Лепельскага раёна»:
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі (адсутнічае 10 % ад колькасці змантаваных запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце);
- месца для курэння (пакой на другім паверсе будынка) не абсталявана 1 парашковым вогнетушыцелем з масай вогнетушачага рэчыва не менш за 8 кілаграмаў;
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння (месцы размяшчэння вогнетушыцеляў, пажарных кранаў, ручных пажарных апавяшчальнікаў не пазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015);
- не забяспечана магчымасць свабоднага адкрывання знутры без ключа замкаў дзвярэй, размешчаных на шляхах эвакуацыі (знешнія эвакуацыйныя дзверы);
- план эвакуацыі людзей пры пажары распрацаваны не ў адпаведнасці з дадаткам 2 Пастановы МНС №82;
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (пажарны кран у падвале не абсталяваны пажарным ствалом;
- эвакуацыйныя выхады не пазначаны указальнікамі пажарнай бяспекі, у адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015.
Прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'яўляецца недастатковае веданне службовымі асобамі патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі.
Ва УАЗ «Лепельская абласная псіхіятрычная бальніца» парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена.
У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі, сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм. У ходзе праведзенай працы парушэнняў не выяўлена.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.