Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў ліпені месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі гасцініцы «4 сезоны» ІП Махоціна Н.В., ДУА «Дзіцячы сад №2 г. Лепеля», ДУА «Дзіцячы сад № 4 г. Лепеля», ДУА «Дзіцячы сад №6 г. Лепеля».
Пры правядзенні вышэйназванай працы ўстаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў выяўлены наступныя парушэнні:
Гасцініца «4 сезоны» ІП Махоціна Н.В.:
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны і пажаратушэння (адсутнічае сім-карта ў GSM-модулі сістэмы перадачы паведамлення аб надзвычайнай сітуацыі «Маланка»)(п. 3.1 АТПБ).
ДУА «Дзіцячы сад № 4 г. Лепеля»:
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны (месцы размяшчэння вогнетушыцеляў не пазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ДАСТ 12.4.026-2015);
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (дзверы, якія вядуць на лесвічную клетку, не абсталяваны прыстасаваннем для самазачынення).
ДУА «Дзіцячы сад №6 г. Лепеля»:
- не арганізавана падрыхтоўка работнікаў, адказных за пажарную бяспеку на аб'екце, членаў пазаштатных пажарных фарміраванняў (членаў пажарнай дружыны), па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму;
- агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы распрацавана не ў адпаведнасці з патрабаваннямі, вызначанымі Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (у інструкцыі няправільна паказаны клас функцыянальнай пажарнай небяспекі аб'екта; у інструкцыі адсутнічае раздзел аб парадку арганізацыі трэніровачных заняткаў па эвакуацыі людзей пры пажары);
- не ўкамплектаваны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння другі паверх будынка ў адпаведнасці з нормамі, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях.
Па выніках маніторынгу ў ДУА «Дзіцячы сад №2 г. Лепеля» парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена.
Прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'яўляецца недастатковае веданне службовымі асобамі патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі.
У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі, сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм. У ходзе праведзенай працы парушэнняў не выяўлена, за выключэннем вышэйуказаных аб'ектаў.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці са арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.