Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў маі месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі філіяла «Баброва-Агра» закрытага акцыянернага таварыства «Віцебскаграпрадукт», філіяла "Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 37 " РУП "Віцебскаўтадар", камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына», установы аховы здароўя "Лепельская абласная псіхіятрычная бальніца", Цэнтра сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі, навучання, пражывання інвалідаў і часовага прытулку» ДУ «ТСЦСАН Лепельскага раёна», ОКП «Святліца» ДУ «ТСЦСАН Лепельскага раёна».
Пры правядзенні вышэйназванай працы ўстаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў выяўлены наступныя парушэнні:
Філіял «Баброва-Агра» закрытага акцыянернага таварыства «Віцебскаграпрадукт»
Адміністрацыйны будынак:
- дапускаецца размяшчэнне пад маршам эвакуацыйнай лесвічнай клеткі гаручых матэрыялаў;
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны (месцы размяшчэння вогнетушыцеляў не пазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015);
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць вонкавай пажарнай лесвіцы (не праведзена яе выпрабаванне) (п. 3.1 АТПБ);
- не арганізавана правядзенне проціпажарных інструктажоў з работнікамі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адміністрацыйным будынку;
- не забяспечаны магчымасцю свабоднага адкрывання знутры без ключа замкі дзвярэй, размешчаных на шляхах эвакуацыі (вонкавыя эвакуацыйныя дзверы);
- дапускаецца загромаджванне праходу шляху эвакуацыі да запаснага эвакуацыйнага выхаду.
Механічны двор:
- у трактарах МТЗ 80 дзярж. нумар ВК-2 1917 (інв. нумар 19) і МТЗ 952 дзярж. нумар ВВ-2 9968 (інв. нумар 2103) не забяспечана неабходная колькасць першасных сродкаў пажаратушэння.
Склад ГЗМ:
- на вонкавым баку дзвярэй (варот) памяшкання, катэгорыя якога па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы, не размешчаны ўказальнік яго катэгорыі.
АЗС:
- не забяспечана неабходная колькасць першасных сродкаў пажаратушэння.
Механічная майстэрня:
- не забяспечана неабходная колькасць першасных сродкаў пажаратушэння;
- на вонкавым баку дзвярэй (брамы) памяшканняў механічнай майстэрні, катэгорыяваных па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы, не размешчаны паказальнік іх катэгорый.
КПП:
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў супрацьпажарнай абароны (месцы размяшчэння вогнетушыцеляў не пазначаны паказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015).
Сталовая:
- запасны эвакуацыйны выхад не пазначаны паказальнымі знакамі пажарнай бяспекі, прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі;
- не забяспечаны магчымасцю свабоднага адкрывання знутры без ключа замкі дзвярэй, размешчаных на шляхах эвакуацыі (вонкавыя эвакуацыйныя дзверы);
- не распрацаваны план эвакуацыі людзей пры пажары ў адпаведнасці з дадаткам 2 да Пастановы МНС №82);
- не забяспечана неабходная колькасць першасных сродкаў пажаратушэння;
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў супрацьпажарнай абароны (месцы размяшчэння вогнетушыцеляў не пазначаны паказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015).
Філіял "Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 37" РУП "Віцебскаўтадар"
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі ў адміністрацыйным будынку, будынку гаража;
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў супрацьпажарнай абароны (месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў не пазначаны паказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015) (п. 3.1 АТПБ);
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць вонкавай пажарнай лесвіцы ў адміністрацыйным будынку, не праведзена яе выпрабаванне;
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцеляў) на аўтамабілі МАЗ г.н. АI 8134-2 (у АП-5 няма ціску), на АЗС (скончыўся тэрмін перазарадкі АП-45, АУ-7), у будынку гаража (скончыўся тэрмін перазарадкі АП-5) (п. 3.1 АТПБ);
- трактар МТЗ г.н. ВВ-2 9938 не забяспечаны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння;
- план эвакуацыі людзей пры пажары з другога паверха адміністрацыйнага будынка распрацаваны не ў адпаведнасці з дадаткам 2 Пастановы МНС №82 (не адпавядаюць умоўныя абазначэнні);
- не арганізавана наяўнасць стэндаў з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы (п. 3.2 АТПБ).
Камунальнае унітарнае прадпрыемства «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына»
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі ў спальным корпусе № 2 (няспраўны РПІ);
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны і (месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў не пазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015);
- план эвакуацыі людзей пры пажары ў спальным корпусе № 3 распрацаваны не ў адпаведнасці з дадаткам 2 Пастановы МНС №82 (не адпавядае апісальная частка);
не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (дзверы, што вядуць на лесвічную клетку 1 паверха ў адміністрацыйным будынку не абсталяваны прыстасаваннем для самазачынення) ;
- не ў поўным аб'ёме забяспечаны магчымасцю свабоднага адкрывання знутры без ключа замкі дзвярэй, размешчаных на шляхах эвакуацыі ;
- дапушчана размяшчэнне гаручых матэрыялаў пад маршамі эвакуацыйнай лесвічнай клеткі ў спальным корпусе № 2 .
Па выніках маніторынгу ўстановы аховы здароўя "Лепельская абласная псіхіятрычная бальніца", Цэнтра сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі, навучання, пражывання інвалідаў і часовага прытулку» ДУ «ТСЦСАН Лепельскага раёна, ОКП «Святліца» ДУ «ТСЦСАН Лепельскага раёна», Лепельскі раён, парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена
Прычынамі і ўмовамі, якія спрыялі здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне службовымі асобамі патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі.
У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі, сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм. У ходзе праведзенай работы парушэнняў не выяўлена, за выключэннем вышэйназваных аб'ектаў.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.