Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў сакавіку месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: ДУА «Стайская сярэдняя школа Лепельскага раёна», ДУА «Бароўская сярэдняя школа імя Г.К. Жукава Лепельскага раёна», ДУА «Слабадская сярэдняя школа імя М.М. Пшэнька Лепельскага раёна», ДУА «Старалепельская базавая школа імя А.А. Марунька Лепельскага раёна».
Пры правядзенні вышэйназванай работы парушэнняў не выяўлена.
У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм. У ходзе праведзенай работы парушэнняў не выяўлена.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.