Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў лістападзе месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі крамы "Лепелька" філіяла "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат", гасцінічнага комплексу "Гасцявы Двор" ЧТУП "Гасцявы двор", ТАА "Пансіянат ЛОДЭ", СУСУ «ГСДЮШОР Лепельскага раёна».

Пры правядзенні вышэйназванай працы ўстаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў выяўлены наступныя парушэнні:

ТАА "Пансіянат ЛОДЭ":

- не забяспечана падрыхтоўка работнікаў, адказных за пажарную бяспеку па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (п. 3.1 агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання, зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7);

- у жылых памяшканнях, прызначаных для часовага пражывання людзей, на бачных месцах не вывешаны схематычныя планы індывідуальнай эвакуацыі людзей з адпаведнага паверха, памяткі з патрабаваннямі правілаў пажарнай бяспекі для пражываючых і дзеяннямі на выпадак узнікнення пажару (п. 46 АПБ).

          У краме "Лепелька" філіяла "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат", гасцінічным комплексе "Гасцявы Двор" ЧТУП "Гасцявы двор, СУСУ «ГСДЮШОР Лепельскага раёна» парушэнняў не выяўлена.

Прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'яўляецца недастатковае веданне службовымі асобамі патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі.

У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм. У ходзе праведзенай працы парушэнняў не выяўлена, за выключэннем вышэйназваных аб'ектаў.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці са арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.