Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў кастрычніку месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі інтэрнатаў КУВП «Бароўка», размешчаных па адрасах: г. Лепель, вул. Калініна, 90а; г. Лепель, вул. Калініна, 75; г. Лепель, вул. Аршанскае шасэ, 1а, ДУА «Дамжэрыцкі дзіцячы сад Лепельскага раёна», ДУ «Лепельскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», ДУА «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў», ДУДА «Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі».
Пры правядзенні вышэйназванай працы ўстаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў выяўлены наступныя парушэнні:
Інтэрнат КУВП «Бароўка», г. Лепель, вул. Калініна, 75:
- у калідорах будынка інтэрната не забяспечана неабходная колькасць першасных сродкаў пажаратушэння;
- план эвакуацыі людзей пры пажары распрацаваны не ў адпаведнасці з дадаткам 2 да Пастановы МНС №82;
- будынак эксплуатуецца не ў адпаведнасці з патрабаваннямі (шырыня эвакуацыйнага выхаду на лесвічную клетку складзе менш за 0,9 м);
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (дзверы лесвічнай клеткі №1 на другім і трэцім паверсе не абсталяваны прыстасаваннем для самазачынення);
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны (месца размяшчэння вогнетушыцеля на 3 паверсе ў памяшканні кухні не пазначана ўказальнікам у адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015);
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць проціпажарнага водазабеспячэння (на 4 паверсе адсутнічае пажарны ствол у пажарным кране);
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны і пажаратушэння (скончыўся тэрмін перазарадкі вогнетушыцеля на кухні 3 паверсе і ў калідоры 5 паверсе);
Інтэрнат КУВП «Бароўка», г. Лепель, вул. Аршанскае шасэ, д. 1А:
- будынак эксплуатуецца не ў адпаведнасці з патрабаваннямі (вышыня вонкавага эвакуацыйнага выхаду з лесвічнай клеткі менш за 1,95 м);
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (дзверы лесвічнай клеткі на 1, 2, 3 паверсе не абсталяваны прыстасаваннем для самазачынення);
- будынак эксплуатуецца не ў адпаведнасці з патрабаваннямі (у холе на перападзе ўзроўню падлогі ўладкавана менш за тры прыступкі);
- план эвакуацыі людзей пры пажары распрацаваны не ў адпаведнасці з дадаткам 2 да Пастановы МНС №82 (на другім паверсе не адпавядае планіроўка паверха, на ўсіх паверхах няправільна адлюстравана месцазнаходжанне вогнетушыцеля і ручнога пажарнага апавяшчальніка).
Інтэрнат КУВП «Бароўка», г. Лепель, вул. Калініна, 90А:
- будынак эксплуатуецца не ў адпаведнасці з патрабаваннямі (дзверы вонкавага эвакуацыйнага выхаду з калідора першага паверха, эвакуацыйнага выхаду на цэнтральную лесвічную клетку ўсіх паверхаў адкрываюцца не па напрамку выхаду з будынка);
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны (месца размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў не абазначана ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015);
- будынак эксплуатуецца не ў адпаведнасці з патрабаваннямі (у калідоры на першым паверсе на перападзе ўзроўню падлогі ўладкавана менш за тры прыступкі);
- будынак эксплуатуецца не ў адпаведнасці з патрабаваннямі (пастаянна адкрываецца палатно ў двухпалавых дзвярах цэнтральнай лесвічнай клеткі не абсталявана прыстасаваннем для самазачынення);
- план эвакуацыі людзей пры пажары распрацаваны не ў адпаведнасці з дадаткам 2 да Пастановы МНС №82 (на ўсіх паверхах няправільна адлюстравана месцазнаходжанне ручных пажарных апавяшчальнікаў);
- другі паверх інтэрната не забяспечаны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння;
- будынак эксплуатуецца не ў адпаведнасці з патрабаваннямі (шырыня эвакуацыйнага выхаду на запасныя лесвічныя клеткі ўсіх паверхаў складзе менш за 0,9 м).
У ДУА «Дамжэрыцкі дзіцячы сад Лепельскага раёна»:
- будынак дзіцячага сада эксплуатуецца не ў адпаведнасці з патрабаваннямі (шырыня вонкавага эвакуацыйнага выхаду з адміністрацыйнай часткі будынка, з памяшкання пральні менш за 0,8 м);
- будынак дзіцячага сада эксплуатуецца не ў адпаведнасці з патрабаваннямі (вышыня вонкавага эвакуацыйнага выхаду з памяшкання кухні, з памяшкання пральні, з памяшкання групы менш за 1,95 м);
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны (месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў і вогнетушыцеляў не абазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015);
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння (у калідоры на вогнетушыцелі АП-4 адсутнічае ціск, на вогнетушыцелі АУ-5 адсутнічае раструб);
- не забяспечана праверка стану ўнутранага супрацьпажарнага водаправода ў парадку, вызначаным Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (па выніках ацэнкі гатоўнасці да прымянення пажарнага крана не складаецца акт ацэнкі гатоўнасці да прымянення пажарнага крана);
У ДУА «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў»:
- па выніках правядзення трэніровачных заняткаў па эвакуацыі людзей з будынкаў пры пажары не складаецца акт;
у філіяле «Дамжэрыцкая дзіцячая школа мастацтваў» ДУА «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў» па адрасе: Лепельскі раён, в. Дамжэрыцы, вул. Цэнтральная, д. 5:
- знешні эвакуацыйны выхад з кабінета малявання не абазначаны паказальным знакам супрацьпажарнай бяспекі, прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі;
у філіяле «Бароўская дзіцячая школа мастацтваў» ДУА «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў» па адрасе: Лепельскі р-н, в. Бароўка, 2А:
- будынак эксплуатуецца не ў адпаведнасці з патрабаваннямі (дублюючыя дзверы знешняга эвакуацыйнага выхаду адкрываюцца не ў напрамку выхаду з будынка);
- будынак эксплуатуецца не ў адпаведнасці з патрабаваннямі (шырыня дублюючых дзвярэй знешняга эвакуацыйнага выхаду менш за 0,8 м);
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў супрацьпажарнай абароны (месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў не абазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015);
- план эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядае патрабаванням дадатку 2 да Пастановы МНС №82;
у філіяле «Заслонаўская дзіцячая школа мастацтваў» ДУА «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў» па адрасе: Лепельскі р-н, в. Заслонава:
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння (скончыўся тэрмін перазарадкі вогнетушыцеляў у кабінеце музычнай школы, у кабінеце акардэона, у кабінеце харэаграфіі, у мастацкім кабінеце);
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў супрацьпажарнай абароны (месцы размяшчэння вогнетушыцеляў не абазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015);
у філіяле «Стайская дзіцячая школа мастацтваў традыцыйнай культуры», па адрасе: Лепельскі р-н, аг. Стаі, вул. Школьная, д.11:
- будынак эксплуатуецца не ў адпаведнасці з патрабаваннямі (знешняя дзверы запаснага эвакуацыйнага выхаду адчыняецца не па напрамку выхаду з будынка);
- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны (месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў і вогнетушыцеляў не абазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015);
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі (адсутнічае 10 % ад колькасці змантаваных запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце).
У ДУДА «Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»:
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі).
У ДУ «Лепельскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» парушэнняў не выяўлена.
Прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне службовымі асобамі патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі.
У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм. У ходзе праведзенай працы парушэнняў не выяўлена, за выключэннем вышэйуказаных аб'ектаў.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.