Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў верасні месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі ДУА «Горскі дзіцячы сад Лепельскага раёна», ДУА «Заслонаўскі дзіцячы сад Лепельскага раёна», ДУА «Полсвіжскі дзіцячы сад Лепельскага раёна», ДУА «Стайскі дзіцячы сад Лепельскага раёна», ДУА «Юркаўшчынскі дзіцячы сад Лепельскага раёна».

Пры правядзенні вышэйназванай працы ўстаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў выяўлены наступныя парушэнні:

ДУА «Горскі дзіцячы сад Лепельскага раёна»

  • не ўкамплектаваны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння будынак дзіцячага сада ў адпаведнасці з нормамі, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (п. 53 АТПБ, п. 8 дадатку да Інструкцыі аб нормах аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння, зацверджанай Пастановай МНС №82);

  • не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны (месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў не пазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015) (п. 3.1 АТПБ).

  • не забяспечана магчымасць свабоднага адкрывання знутры без ключа замка дзвярэй, размешчаных на шляхах эвакуацыі (цэнтральны ўваход) (п.48 АТПБ).

ДУА «Заслонаўскі дзіцячы сад Лепельскага раёна»

  • не забяспечана падрыхтоўка работнікаў, адказных за пажарную бяспеку па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (п. 3.1 агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання, зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7;

  • не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны (месцы размяшчэння вогнетушыцеляў на лесвічнай клетцы № 2 не пазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015) (п. 3.1 АТПБ);

  • не забяспечана спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (дзверы, што вядуць на лесвічную клетку № 1 і № 2, не абсталяваны прыстасаваннем для самазачынення) (п. 3.1 АТПА);

  • планы эвакуацыі людзей пры пажары адміністрацыйнага будынка распрацаваны не ў адпаведнасці з дадаткам 2 Пастановы МНС №82 (не пазначаны запасныя эвакуацыйныя выхады) (п. 45 АТПА);

  • эвакуацыйны выхад на вуліцу з лесвічнай клеткі № 2 не пазначаны указальным знакам пажарнай бяспекі, прадугледжаным тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі (п. 44 АТПА).

ДУА «Паўсвіжскі дзіцячы сад Лепельскага раёна»

  • не забяспечана падрыхтоўка работнікаў, адказных за пажарную бяспеку, па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (п. 3.1 агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання, зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7;

  • не афармляюцца акты аб правядзенні трэніровачных заняткаў па эвакуацыі людзей з будынкаў пры пажары, якія праводзяцца радзей за 2 разы на год (п. 13 Пастановы СМ №561);

  • не забяспечана спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (дзверы, што вядуць на лесвічную клетку № 1 і № 2, не абсталяваны прыстасаваннем для самазачынення) (п. 3.1 АТПА);

  • эвакуацыйныя выхады з лесвічнай клеткі і падвала не пазначаны ўказальнымі знакамі пажарнай бяспекі, прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі (п. 44 АТПА).

  • не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны (месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў і вогнетушыцеляў не пазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015) (п. 3.1 АТПА).

  • не забяспечана спраўнасць вонкавай пажарнай лесвіцы (п. 3.1 АТПА).

ДУА «Стайскі дзіцячы сад Лепельскага раёна»

  • не забяспечаны падрыхтоўка работнікаў, адказных за пажарную бяспеку па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, вызначаемых Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (п. 4.1 агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання, зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7);

  • не арганізавана правядзенне проціпажарных інструктажоў, а таксама навучанне работнікаў мерам пажарнай бяспекі (п. 4.1 АПБ, п. 12 «Інструкцыі аб парадку падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у гэтай сферы», зацверджанай Пастановай МНС № 82);

  • не ўкамплектаваны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння будынак дзіцячага сада, у адпаведнасці з нормамі, вызначаемымі Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (п. 53 АПБ, п. 2 прыкладання да Інструкцыі аб нормах аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння, зацверджанай Пастановай МНС №82);

  • не афармляюцца акты аб правядзенні трэніровачных заняткаў па эвакуацыі людзей з будынкаў пры пажары праводзяцца радзей 2-ух разоў на год (п. 13 Пастановы СМ №561).

ДНУ «Юркаўшчынскі дзіцячы сад Лепельскага раёна»

  • план эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядае патрабаванням прыкладання 2 да Пастановы МНС №82 (не пазначаны ўмоўныя абазначэнні месцаў размяшчэння вогнетушыцеляў) (п. 45 АПБ);

  • не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны (месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў і вогнетушыцеляў не пазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015) (п. 3.1 АПБ).

Прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне службовымі асобамі патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі.

У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм. У ходзе праведзенай працы парушэнняў не выяўлена, за выключэннем вышэйуказаных аб'ектаў.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях