Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў студзені месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля», ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля», ДУА «Гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепеля», ДУА «Полсвіжская базавая школа імя М.М. Тамашавіча Лепельскага раёна»

Пры правядзенні вышэйназванай працы ўстаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў, ва ўсіх вышэйназваных установах адукацыі выяўлена наступнае парушэнне:

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі).

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.