Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў маі месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі

        Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў маі месяцы работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: ДУ «Лепельскі ваенны санаторый Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь»; ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік»; КУП ДРАЦ «Жамчужына»; магазінаў: "Хіт! Стандарт!" філіяла ТАА "Еўрагандаль" г. Віцебск, размешчанага па адрасе: г. Лепель, вул. Мінская, д.14А; "ЕўраоптSuper" філіяла ТАА "Еўрагандаль" г. Віцебск, размешчанага па адрасе: г. Лепель, вул. Чуйкова, д. 46Д.

Пры правядзенні вышэйназванай працы ўстаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў, выяўлены наступныя парушэнні:

ДУ «Лепельскі ваенны санаторый Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь»:

- знешнія эвакуацыйныя дзверы на першым паверсе клуба-сталовай, не абсталяваны замком, які забяспечвае магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа;

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (дзверы лесвічных клетак клуба-сталовай не абсталяваны прыладай для самазачынення).

ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік»:

- не забяспечана наяўнасць 10 % запасу ад колькасці зманціраваных пажарных датчыкаў на ўсіх аб'ектах, дзе маецца аўтаматычная пажарная сігналізацыя.

Музей прыроды:

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцелі, знаходзяцца ў не працаздольным і не спраўным стане (скончыўся тэрмін перазарадкі);

- планы эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядаюць патрабаванням дадатку 2 да Пастановы МНС №82.

ГК «Сергуч»:

- планы эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядаюць патрабаванням дадатку 2 да Пастановы МНС №82.

Дамжэрыцкае лясніцтва:

- знешнія эвакуацыйныя дзверы не абсталяваны замком, які забяспечвае магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа.

Аўтапарк:

- знешнія эвакуацыйныя дзверы адміністрацыйнага будынка не абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа;

- не забяспечана ў поўным аб'ёме першаснымі сродкамі пажаратушэння тэрыторыя аўтазаправачнай станцыі, у адпаведнасці з п. 28 дадатку да інструкцыі аб нормах аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння, зацверджанай Пастановай МНС №82.

Маладзёжны вучэбна-экалагічны цэнтр на базе інтэрната:

- эвакуацыйныя дзверы лесвічнай клеткі 1-га і 2-га паверхаў, не абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа;

- планы эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядаюць патрабаванням дадатку 2 да Пастановы МНС №82.

Дом экалагічнай асветы:

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцелі, знаходзяцца у не працаздольным і не спраўным стане (скончыўся тэрмін перазарадкі);

- планы эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядаюць патрабаванням дадатку 2 да Пастановы МНС №82.

ГК «Плаўна»:

- эвакуацыйныя дзверы памяшкання рэстарана, не абсталяваны замком, які забяспечвае магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа;

- планы эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядаюць патрабаванням дадатку 2 да Пастановы МНС №82.

ДАЦ «Домжарыцы»:

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны (не спраўная аўтаматычная пажарная сігналізацыя).

 

КУП ДРАЦ «Жамчужына»:

Спальны корпус №7:

- адсутнічаюць стэнды з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы.

Спальны корпус №3:

- эвакуацыйныя дзверы 2-га і 3-га паверхаў, не абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа;

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцелі, размешчаныя на 3-м паверсе знаходзяцца у не працаздольным і не спраўным стане (скончыўся тэрмін перазарадкі);

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны (дзверы лесвічных клетак 2-га і 3-га паверхаў не абсталяваны прыладай для самазачынення).

Спальны корпус №2:

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцель, размешчаны у ПК-11 знаходзіцца у не працаздольным і не спраўным стане (скончыўся тэрмін перазарадкі).

- эвакуацыйныя дзверы 1-га паверха, не абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа.

Спальны корпус №1:

- эвакуацыйныя дзверы усіх паверхаў, не абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа;

- шляхі эвакуацыі і эвакуацыйныя выхады не пазначаны у поўным аб'ёме указнымі знакамі

пажарнай бяспекі, прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі;

Лячэбны корпус:

- эвакуацыйныя дзверы ўсіх паверхаў не абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адкрывання знутры без ключа;

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (дзверы лесвічных клетак усіх паверхаў не абсталяваны прыстасаваннем для самазачынення);

- планы эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядаюць патрабаванням дадатку 2 да Пастановы МНС №82.

Адміністрацыйны будынак:

- эвакуацыйныя дзверы 1-га і 2-га паверхаў не абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адкрывання знутры без ключа;

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцелі знаходзяцца ў не працаздольным і не спраўным стане (скончыўся тэрмін перазарадкі);

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (дзверы лесвічных клетак 1-га і 2-га паверхаў не абсталяваны прыстасаваннем для самазачынення;

- адсутнічаюць стэнды з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы.

Крама "ЕўраоптSuper" філіяла ТАА "Еўрагандаль" г. Віцебск, г. Лепель, вул. Чуйкова, 46Д:

- адсутнічае 10 % ад колькасці змантаваных запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце;

- дзверы, размешчаныя на шляхах эвакуацыі, паблізу кабінета дырэктара, не абсталяваны замком, які забяспечвае магчымасць іх свабоднага адкрывання знутры без ключа;

- план эвакуацыі людзей пры пажары не распрацаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі дадатку 2 да Пастановы МНС №82;

- вогнетушыцель размешчаны ў ПК-3 знаходзіцца ў не працаздольным і не спраўным стане (скончыўся тэрмін перазарадкі).

Крама "Хіт! Стандарт!" філіяла ТАА "Еўрагандаль" г. Віцебск, г. Лепель, вул. Мінская, д.14А:

- адсутнічае 10 % ад колькасці змантаваных запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце;

- вогнетушыцелі, размешчаныя каля ўчастка дапякання, маразільнай камеры, малочнай камеры знаходзяцца ў не працаздольным і не спраўным стане (адсутнічалі раструбы, скончыўся тэрмін перазарадкі).

У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм. У ходзе праведзенай працы парушэнняў не выяўлена.

З работнікамі ўстаноў

праведзена адпрацоўка планаў эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.