Сацыяльная рэклама МНС з'явілася на прадукцыі, якая вырабляецца філіялам «Лепельскі малочна-кансервавы камбінат» ААТ «Віцебскі мясакамбінат».

На папулярным, як сярод дзяцей, так і дарослых тавары – марожаным з'явіліся яркія заклікі герояў мультыплікацыйнага серыяла МНС «Чароўная кніга»: «Да рэчкі адзін не хадзі ніколі. Можа з табой здарыцца бяда». Па ініцыятыве ратавальнікаў, якую падтрымаў дырэктар філіяла Аляксей Міхайлавіч Садоўскі, салодкі пачастунак можна набыць у крамах горада і раёна. Прадукцыя з яркімі налепкамі прыцягне ўвагу не толькі дзяцей, але і дарослых да праблемы бяспечных паводзін на вадаёмах.