10 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Органы ўнутраных спраў Віцебскай вобласці ўстанаўліваюць пацярпелых ад дзеянняў махляра, які абяцаў нямецкія аўтамабілі і працаўладкаванне ў Германіі, паведамілі сёння карэспандэнту БЕЛТА у дзевятым упраўленні (па Віцебскай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗіК) МУС РБ.
Супрацоўнікі ўпраўлення праводзяць аператыўнае суправаджэнне крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да 32-гадовага, неаднаразова асуджанага за махлярства жыхара Полацка Аляксандра Шако. У ходзе следства было ўстаноўлена, што палачанін, прадстаўляючыся дырэктарам ППУП "Алекс-Дывайн", у перыяд са кастрычніка 2009 года па чэрвень 2010 года, прапаноўваючы паслугі па садзейнічанні набыцці аўтамабіляў з Германіі, працаўладкаванні кіроўцам у Германіі, а таксама па арганізацыі праглядаў маладых футбалістаў у нямецкіх футбольным клубах, атрымаў ад грамадзян - жыхароў Віцебскай, Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей і Мінска - грашовыя сродкі на агульную суму Br300 млн.
Дзеянні махляра не адрозніваліся арыгінальнасцю. Аб'яву аб паслугах па куплі і дастаўцы аўтамабіляў ён размяшчаў на адным з папулярных у аўтааматараў сайтаў. Тыя, хто адгукнуўся на гэту аб'яву, плацілі аванс у памеры 1,8 тыс. еўра або $2,5 тыс. Атрымаўшы ад пакупнікоў задатак, дырэктар фірмы ў хуткім часе пераставаў адказваць на тэлефонныя званкі і знікаў.
За магчымае працаўладкаванне ў Германіі махляр браў па 500-600 еўра. Столькі ж ён атрымліваў ад бацькоў юных футбалістаў за магчымасць выехаць у Германію і паўдзельнічаць у адборачных праглядах гульцоў для нямецкіх клубаў. Прычым дырэктар "Алекс-Дывайн" сапраўды звязваўся з нямецкімі камандамі, і яны высылалі на яго адрас запрашэнні пачаткоўцам футбалістам для атрымання віз у Германію. Паказваючы гэтыя запрашэнні бацькам, махляр браў з іх грошы і беззваротна знікаў.
Крымінальная справа ў дачыненні да грамадзяніна Шако ўзбуджана па частках 2, 3, 4 арт. 209 "Махлярства" Крымінальнага кодэкса РБ, якая прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
У цяперашні час у органы ўнутраных спраў звярнуліся 28 чалавек, падманутых махляром. Аднак следства лічыць, што пацярпелых больш, і таму просіць іх звярнуцца ў тэрытарыяльныя аддзелы ўнутраных спраў або па тэл. у Віцебску 8-0212-36-50-44.-0-
БЕЛТА
Ашуканец з Полацка ашукаў даверлівых аўтааматараў і пачаткоўцаў футбалістаў на Br300 млн
10.9.20100 праглядаў