Зламыснікі прадстаўляюцца супрацоўнікамі бухгалтарыі ВНУ і паведамляюць, што месца на платным аддзяленні амаль замацавана.
Каб «не страціць яго», яны патрабуюць тэрмінова ўнесці перадаплату.
Для пераканаўчасці ахвяры адразу адпраўляюць рахунак, QR-код, рэквізіты або спасылку на аплату.
Калі чалавек сумняваецца, махляры пачынаюць ціснуць: пагражаюць ануляваннем заявы, адмовай у залічэнні або перадачай месца іншаму абітурыенту.
Памятайце: афіцыйная аплата навучання ажыццяўляецца толькі пасля заключэння дагавора і выключна па рэквізітах навучальнай установы.
Падзяліцеся гэтай інфармацыяй з блізкімі — асабліва з тымі, хто зараз паступае ў ВНУ.
Ашуканцы пачалі паляванне на абітурыентаў і іх бацькоў
15.6.20263 праглядаў