У сетцы з'явіліся ілжывыя аб'явы, якія маскіруюцца пад кампанію «БелГазІнвест». Аферысты завабліваюць вас "афіцыйным апытаннем" з абяцаннямі 1500 рублёў у дзень і "бясплатнай кансультацыяй ад фінансавага эксперта".

Гэта чыстай вады ашуканства!

Сайт і матэрыялы зроблены на каленцы: куча арфаграфічных памылак, апісак і крывога дызайну (тыповая праца двойкара).

Кампанія «БелГазІнвест» збанкрутавала і была ліквідавана ў 2009 годзе — гэта лёгка праверыць у афіцыйных рэестрах.

Фота пашпарта для апытання — генерацыя штучнага інтэлекту (герб ну вельмі дрэнна прамаляваны).

Фота кансультанта Андрэя Кавалёва на справе аказалася стокавай фатаграфіяй, набытай у інтэрнэце.

Мэта махляроў: Выкрасці вашыя персанальныя даныя (пашпарт, тэлефон, email) і банкаўскія рэквізіты, каб потым абрабаваць рахункі або шантажаваць.