Ашуканцы пад маскай аператараў: як жыхарка Лепельскага раёна страціла грошы праз падман
Жыхарка Лепельскага раёна трапіла на прынаду махляроў нібыта з СААА «МТС». Жанчыне паступіў званок у мэсэнджары «WhatsApp», падчас якога мужчына прадставіўся супрацоўнікам аператара сотавай сувязі і прапанаваў змяніць тарыфны план.
У далейшым з выкарыстаннем гэтага шкоднаснага прыкладання зламыснікі змаглі адкрыць на яе імя банкаўскі рахунак, а таксама аформіць крэдыт у рамках паслугі «НаВсё400» і выкрасці грашовыя сродкі. Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Міліцыя нагадвае:
– супрацоўнікі мабільных аператараў не тэлефануюць абанентам праз мэсэнджары і не выкарыстоўваюць нумары замежных аператараў, не патрабуюць змяніць паролі пад дыктоўку, працягнуць тэрмін дзеяння SIM-карты або дагавора;
– дагаворы з кампаніяй МТС заключаюцца на бестэрміновую аснову і працягваюцца аўтаматычна;
– калі вы атрымліваеце званок праз любы мэсэнджар з невядомага або замежнага нумара, не перадавайце асабістыя даныя, перапыніце размову і звярніцеся ў афіцыйны кантактны цэнтр МТС (0890) для праверкі інфармацыі;
– дадатак «Мой МТС» можна спампаваць толькі з афіцыйных крам Google Play, App Store і AppGallery;
– ніколі не ўсталёўвайце дадатак па спасылках, атрыманых ад невядомых крыніц праз мэсэнджары або дасланых у выглядзе APK-файла;
– для вырашэння любых пытанняў, звязаных з паслугамі МТС, выкарыстоўвайце толькі афіцыйныя каналы сувязі, пазначаныя на афіцыйным сайце кампаніі.