Карыстальнікам прыходзяць нібыта «афіцыйныя» паведамленні з просьбай пацвердзіць уваход у акаўнт або прайсці дадатковую праверку бяспекі. Візуальна ўсё выглядае праўдападобна: лагатып, афармленне, нават ветлівы тэкст.

Галоўная хітрасць — фэйкавая спасылка. Калі вы па ёй пераходзіце, адкрываецца падробная форма аўтарызацыі. Уводзіце код — і гэтым адразу дзеліцеся доступам да свайго акаўнта са зламыснікамі. Пасля гэтага яны могуць зайсці ў Telegram ад вашага імя, выкрасці даныя або рассылаць спам ад вашага імя.

Сапраўдная служба падтрымкі Telegram ніколі не піша першай і не запытвае коды пацверджання ў прыватных паведамленнях. Любыя спробы «аднавіць доступ» па спасылцы, калі вы не ініцыявалі ўваход, — гэта амаль напэўна падман. Лепш адразу скардзіцца і блакаваць.

Праверце, ці ўключана ў вас двухфактарная аўтэнтыфікацыя — гэта моцна павышае абарону. Не клікайце па сумнеўных паведамленнях нават ад «знаёмых» — калі іх акаўнт ужо узламаны, ён таксама пад кантролем махляроў.