Шарлатаны абяцаюць гарантавана выплаціць 200 BYN за праходжанне простага апытання, спасылаюцца на «адабрэнне Саўміна» і «афіцыйную праграму», але гэта ўсё развод.
Пасля пераходу па спасылцы ў вас скрадуць асабістыя даныя.Што рабіць, каб не трапіцца:
- не пераходзьце па такіх спасылках
- не ўводзьце ніякія даныя
- не верце абяцанням лёгкіх грошай
- пазначайце рэкламу як махлярскую
Афіцыйная інфармацыя ад дзяржаўных органаў публікуецца толькі на афіцыйных сайтах і правераных рэсурсах.