«Матацыкл — аб'ект павышанай небяспекі»

2.5.20170 праглядаў

З наступленнем цёплага перыяду часу на дарогах у некалькі разоў павялічваецца паток транспарту. Аднак, калі аўтамабілі ў большасці выпадкаў эксплуатуюцца на працягу ўсяго года, то мотатранспарт выязджае на дарогі часцей за ўсё вясной і летам. А што гэта цягне за сабой, многім вядома. У 2016 годзе з удзелам дадзенага віду транспарту ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 364 аварыі, у якіх 51 чалавек загінуў, 372 атрымалі траўмы і калецтвы.

Асноўныя прычыны ДТЗ з удзелам двухколавай тэхнікі – гэта кіраванне без правоў і навыкаў ваджэння, язда на няспраўным і не прайшоўшым тэхнічны агляд «жалезным коне». Кожнае трэцяе ДТЗ здзяйсняецца мотацыклістамі, якія знаходзяцца ў нецвярозым стане. Па дадзеных аналізу аварыйнасці, дарожна-транспартныя здарэнні здзяйсняюць і, на жаль, часта гінуць у іх у асноўным маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў, нядбайна спадзеючыся, што ўсё дрэннае можа здарыцца з кім заўгодна, толькі не з імі. У сілу сваёй маладосці і недастатковасці вопыту многія грэбуюць элементарнымі правіламі паводзінаў на дарозе.

Кожны новы сезон папаўняюцца шэрагі мотацыклістаў новымі ўдзельнікамі руху. Натуральна, навыкі ваджэння матацыкла ў іх не вялікія, што нямала і заканчваецца дарожна-транспартным

транспартным здарэннямі. На жаль, маюць месца факты, калі матацыкламі кіруюць асобы, якія не маюць пасведчання кіроўцы і дастатковых навыкаў кіравання. 3 сакавіка бягучага года ў г. Пружаны ў 22.05 семнаццацігадовы хлопец, навучэнец УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж», не маючы права кіравання, кіруючы матацыклам, здзейсніў наезд на мясцовую жыхарку 1994 г.н., якая пераходзіла праезную частку па пешаходным пераходзе, і перакуліўся. У выніку матацыкліст загінуў, а пешаход змешчана ў бальніцу.

Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз звяртаецца да ўсіх дарослых, у тым ліку да бацькоў: калі вы сталі сведкам таго, як падлетак збіраецца, парушаючы правілы бяспекі, выехаць на матацыкле, прадухіліце гэту паездку! Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам прадухіліць трагедыі, не дазволіць, каб з жыцця сыходзілі маладыя, здаровыя, поўныя сіл і энергіі людзі!

Памятайце, што для кіравання матацыклам вам неабходна мець пасведчанне кіроўцы, гэтак жа як і для кіравання мапедам і скутэрам.

За кіраванне без права кіравання транспартным сродкам кіроўцу пагражае штраф ад 5 да 20 базавых велічынь, за паўторнае такое парушэнне на працягу года ад 20 да 50 базавых велічынь. За кіраванне м

за перавозку пасажыраў на мотатранспарце без моташлемаў або непрышпіленымі моташлемамі спаганяецца штраф да адной базавай велічыні. Паўторнае такое парушэнне на працягу года пацягне за сабой павелічэнне адказнасці - ад 2 да 5 базавых велічынь.