Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў з матацыклістамі з'яўляюцца кіраванне ў нецвярозым стане, перавышэнне хуткасці, язда на адным коле, парушэнне правілаў абгону, выезд на паласу сустрэчнага руху, а таксама кіраванне асобамі, якія не маюць такога права.


Шэраг падобных ДТЗ адбываецца і па віне аўтамабілістаў. Гэта адбываецца з-за таго, што яны не глядзяць у люстэркі задняга віду, здзяйсняючы манеўры, або часта не заўважаюць матацыклістаў, якія рухаюцца ў іх паласе.

Кіроўцам двухколавага транспарту варта:
кіраваць матацыклам у матацыклетным шлеме і рухацца з уключаным блізкім святлом фар;
- абавязковыя своечасовая рэгістрацыя транспартных сродкаў і праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду.

Недапушчальна садзіцца за руль мотатранспарту асобам, якія не маюць пасведчання кіроўцы адпаведнай кіроўчай катэгорыі. Акрамя таго, пры руху на матацыкле заўсёды трэба ацэньваць дарожную сітуацыю і выконваць усе дзеянні, неабходныя для забеспячэння бяспекі.