Па ўсёй краіне супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы працягваюць кантраляваць выкананне Правілаў дарожнага руху аматарамі мотатранспарту. У сувязі з гэтым арганізаваны адпрацоўкі населеных пунктаў і прылеглых да іх аўтадарог. Прымяняецца гласны, негласны і змешаны кантроль, у тым ліку мотапатрулямі.

  Найбольш распаўсюджаныя парушэнні - перавышэнне хуткасці і занядбанне правілаў манеўравання, перамяшчэнне без моташлемаў, кіраванне матацыклам без "праў" або ў стане ап'янення, перавозка пасажыраў звыш колькасці, прадугледжанай тэхнічнымі характарыстыкамі, або ў нецвярозым стане на заднім сядзенні матацыкла.

  Асаблівая ўвага надаецца прафілактычнай і тлумачальнай працы па павышэнні культуры кіравання як сярод удзельнікаў афіцыйных мотаклубаў і рухаў, так і сярод індывідуальных уладальнікаў двухколавай тэхнікі.

  З улікам пагодных умоў не застануцца без увагі і месцы масавага адпачынку грамадзян.

  Супрацоўнікі ДАІ пракантралююць выкананне Правілаў кіроўцамі і пешаходамі. Акцэнт - на выкананні правілаў прыпынку і стаянкі, бяспечным перамяшчэнні пешаходаў і веласіпедыстаў, іх фізічным стане.

  Беражыце сябе, і няхай выхадныя пройдуць бяспечна!