16 сакавіка, Наваполацк /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Мужчына атрымаў моцныя апёкі пры нарыхтоўцы дроў у Глыбоцкім раёне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фонда.
Паведамленне аб здарэнні пажарным прыйшло з Глыбоцкай раённай бальніцы, куды быў дастаўлены 48-гадовы мужчына ў стане ап'янення з цяжкімі траўмамі: апёк адкрытым полымем галавы, тулава, верхніх і ніжніх канечнасцей 2-3 ступені - плошча апёку 80%, апёк верхніх дыхальных шляхоў, апёкавая хвароба, шок трэцяй стадыі. Пацярпелага знайшлі мінакі на дарозе каля вёскі Петраўшчына і патэлефанавалі ў хуткую дапамогу.
Як высветлілася пазней, мужчына праводзіў высечку кустоў уздоўж дарогі. З яго слоў, пры запраўцы бензапілы ён разліў на сябе бензін, а цыгарэта, якую ён у гэты час курыў, выпала на адзенне. У выніку адбылося ўзгаранне. Пацярпелы спрабаваў самастойна патушыць на сабе полымя, катаўся па зямлі, затым дабраўся да вады, і толькі тады яму ўдалося патушыць полымя. Калі мужчына дайшоў да дарогі, страціў прытомнасць. Цяпер пацярпелы знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні. Стан цяжкі.-0-
БЕЛТА
Мужчына атрымаў моцныя апёкі пры нарыхтоўцы дроў у Глыбоцкім раёне
16.3.20120 праглядаў