У Беларусі працуючыя мужчыны ў сярэднім у дзень працуюць на 1 гадзіну 26 хвілін больш, чым жанчыны. А працуючыя жанчыны на 2 гадзіны 19 хвілін даўжэй займаюцца вядзеннем хатняй гаспадаркі. Такія даныя агучыла начальнік упраўлення статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і абследаванняў хатніх гаспадарак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Канашонак на пасяджэнні круглага стала на тэму "Выкарыстанне сутачнага фонду часу насельніцтвам Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Працоўны дзень жанчын пачынаецца крыху пазней, чым у мужчын, калі гаворка ідзе аб аплачванай працы: у 8 гадзін раніцы да працы прыступаюць 27% мужчын і 33% жанчын. Калі ж разглядаць неаплачваную працу, гэта значыць час на вядзенне хатняй гаспадаркі, то тут карціна супрацьлеглая: у 8 гадзін раніцы гэтым відам дзейнасці займаюцца 14% жанчын і толькі 7% мужчын, - адзначыла прадстаўнік Белстата. - Неаплачваная праца жанчын на працягу дня пастаянна дамінуе над неаплачванай працай мужчын, хоць па аплачванай працы гэта не моцна заўважна. І пры гэтым неаплачваная праца жанчын больш працяглая ў вячэрні час".

Насельніцтва рэспублікі ва ўзросце 10 гадоў і старэй 3 гадзіны 46 хвілін (або 16%) траціць на працу і звязаную з ёй дзейнасць, 4 гадзіны 35 хвілін (19%) - на вядзенне хатняй гаспадаркі, догляд за дзецьмі, дапамогу сваякам і сябрам, навучанне, 4 гадзіны 36 хвілін (19%) складае вольны час.

Структура сутачнага фонду часу адрозніваецца па буднях і выхадных днях. На адны і тыя ж віды дзейнасці жанчыны і мужчыны трацяць розны час. Найбольшыя разыходжанні ў структуры выкарыстання часу паміж працуючымі жанчынамі і мужчынамі назіраюцца ў трох групах: вядзенне хатняй гаспадаркі і догляд за дзецьмі, занятасць і вольны час.