9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння беларуская міліцыя пачынае актыўную фазу аперацыі "Арсенал", якая працягнецца да 13 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў МУС Беларусі. Як і раней, аперацыя накіравана на процідзеянне незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Між тым, з пачатку года міліцыя ўжо канфіскавала 190 адзінак незарэгістраванай зброі, а таксама больш за 2,6 тысячы розных боепрыпасаў. Таксама грамадзяне добраахвотна здалі звыш 3,8 тыс. боепрыпасаў і 468 адзінак зброі. Нагадаем таксама, што ў лютым у жыхара Пастаў была канфіскавана цэлая калекцыя зброі, якая ўключала нават кулямёт "Браўнінг", выраблены ў XIX стагоддзі. У міліцыі нагадалі, што зброя нярэдка выкарыстоўваецца для незаконнай палявання. Таму вартавыя парадку правядуць з Дзяржаўнай інспекцыяй па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі сумесныя рэйды. У іх возьмуць удзел і іншыя прыродаахоўныя арганізацыі. МУС праверыць і ўмовы захоўвання агнястрэльнай зброі ў законных уладальнікаў, а таксама прыме меры да яе канфіскацыі ў тых, хто прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні грамадскага парадку. У міліцыі ўдакладнілі, што канфіскаваць зброю могуць за дробнае хуліганства, стральбу ў населеным пункце, а таксама за распіццё спіртнога ў грамадскіх месцах (у тым ліку і піва). Ва ўстанове адзначылі, што максімальная санкцыя арт.295 "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" КК Беларусі - 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Аднак калі чалавек добраахвотна здаў незаконна захоўваемыя боепрыпасы або зброю, ён вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.-0-

БЕЛТА