28 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыла – БЕЛТА/. МУС Беларусі выпрацавала напрамкі рэфармавання. Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, які прымаў удзел у пасяджэнні аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Міністр адзначыў, што пра асобныя аспекты рэфармавання МУС пакуль гаварыць рана, аднак асноўныя напрамкі гэтых пераўтварэнняў вызначаны. "Мы выпрацавалі напрамкі, па якіх будзе адбывацца рэфармаванне. Асноўная мэта рэфармавання – зрабіць працу МУС больш эфектыўнай, структуру – кампактнай і выніковай", - канстатаваў Ігар Шуневіч. Пры гэтым ён адзначыў, што задачы па рэфармаванні, пастаўленыя перад МУС Беларусі, узгадняюцца з задачамі па рэфармаванні, пастаўленымі перад МУС Расіі.-0-

БЕЛТА