12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльная аперацыя "Бяспека" пройдзе на Беларускай чыгунцы з 23 па 27 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БЧ
12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльная аперацыя "Бяспека" пройдзе на Беларускай чыгунцы з 23 па 27 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БЧ.
Спецаперацыю правядзе Міністэрства ўнутраных спраў сумесна з Беларускай чыгункай ва ўсіх абласцях краіны на ўсіх шасці аддзяленнях БЧ. Яе мэта - прафілактыка невытворчага траўматызму і дарожна-транспартных здарэнняў на аб'ектах чыгуначнага транспарту.
"Прадугледжаны комплекс мерапрыемстваў, у якіх будуць задзейнічаны супрацоўнікі Беларускай чыгункі, ДАІ і аддзелаў унутраных спраў на транспарце. У тым ліку будуць праводзіцца штодзённыя сумесныя рэйды на станцыях, прыпыначных пунктах і чыгуначных перагонах", - адзначылі ў прэс-службе. Асноўнай задачай рэйдавых груп з'яўляецца папярэджанне пераходу чыгуначных шляхоў ва ўстаноўленых месцах, фіксацыя парушэнняў правілаў праезду чыгуначных пераездаў, недапушчэнне знаходжання на чыгуначных аб'ектах грамадзян у стане алкагольнага ап'янення.
Таксама плануецца дадатковае абследаванне тэхнічнага стану пешаходных насцілаў, чыгуначных пераездаў, сродкаў інфармавання аб набліжэнні цягнікоў. Асобная ўвага будзе нададзена тлумачальнай працы ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі, размешчаных паблізу чыгуначных аб'ектаў. Прадугледжаны правядзенне прафілактычных акцый, раздача на станцыях улётак на тэму выканання правілаў бяспекі на чыгунцы і іншыя мерапрыемствы.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)