Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў МУС. Сумесна з зацікаўленымі ўзгоднены і адпрацоўваюцца алгарытмы дзеянняў у розных сітуацыях. З сённяшняга дня асабовы склад сістэмы МУС пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Каардынаваць работу будуць аператыўна-сітуацыйныя штабы. "Прыбыццё дэлегатаў з абласцей у Мінск забяспечана па загадзя прапрацаваных і абследаваных маршрутах. Месцы іх пражывання і правядзення УНС, іншыя звязаныя з ім аб'екты ўзяты пад кругласутачную ахову. Акрамя таго, у дні правядзення Усебеларускага народнага сходу ў забесьпячэнні правапарадку будуць задзейнічаны мабільныя групы і групы хуткага рэагавання. Для бесперапыўнага адсочвання абстаноўкі задзейнічаецца рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі", - распавялі ў ведамстве.
Ахоўваць грамадскі парадак будуць больш за 3 тыс. праваахоўнікаў. Асабовы склад арыентаваны на неадкладнае рэагаванне і спыненне парушэнняў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і іншых злачынстваў. Любой інфармацыі, якая змяшчае пагрозы бяспецы, у тым ліку ў дачыненні да дэлегатаў УНС, будзе дадзена прававая ацэнка. "Органы ўнутраных спраў гатовыя забяспечыць бяспечныя і спакойныя ўмовы для правядзення Усебеларускага народнага сходу", - адзначылі ў МУС.