13 чэрвеня, Мінск /Людміла Сац - БЕЛТА/. Міжнародны валютны фонд рэкамендуе скараціць крэдытаванне дзяржаўных праграм у Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам кіраўнік місіі МВФ па Рэспубліцы Беларусь Крыс Джарвіс па выніках працы місіі ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нацыянальнаму банку варта абмежаваць грашовую і крэдытную эмісію. Неабходна скараціць крэдытаванне ў рамках дзяржпраграм, павысіць працэнтныя стаўкі і зрабіць іх вышэй за ўзровень інфляцыі, каб насельніцтва было ўпэўнена, што зберажэнні не пацярпяць", - сказаў Крыс Джарвіс.
Таксама дзяржаве варта скараціць бюджэтны дэфіцыт і ў перспектыве выйсці на бездэфіцытны бюджэт.
Што тычыцца палітыкі ў галіне заработнай платы, то, на думку МВФ, значна павышаць зарплату ў краіне не варта. "Мы ведаем, што ў Беларусі цэны растуць. Але значнае павышэнне заработнай платы прывядзе да далейшага росту цэн і падзення курсу беларускага рубля", - сказаў Крыс Джарвіс.
"Мы вітаем планы дзяржавы па падтрымцы беспрацоўных, - сказаў Крыс Джарвіс. - Мы таксама вітаем крокі Нацыянальнага банка ў вырашэнні павысіць працэнтныя стаўкі, перастаць прадастаўляць танныя рэсурсы для крэдытавання дзяржпраграм. Па словах Крыса Джарвіса, Беларусь таксама паспяхова можа справіцца і з абмежаваннем дзяржрасходаў.
У цэлым жа МВФ рэкамендаваў дзяржда органам Беларусі працаваць разам, каб распрацаваць дакладны план выхаду са складанай сітуацыі, якая склалася.-0-
БЕЛТА
МВФ рэкамендуе скараціць крэдытаванне дзяржпраграм у Беларусі
13.6.20110 праглядаў