Выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на рэспубліканскім мітынгу-рэквіеме "Лампада памяці", прысвечаным 78-й гадавіне хатынскай трагедыі

Выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на рэспубліканскім мітынгу-рэквіеме "Лампада памяці", прысвечаным 78-й гадавіне хатынскай трагедыі

Паважаныя суайчыннікі!

Госці Беларусі!

Трагедыя Хатыні і тысяч вёсак і гарадоў з такой жа доляй – гэта няспынная боль у сэрцы беларусаў, усіх савецкіх людзей. Сёння мы, прадстаўнікі розных пакаленняў, рэлігійных канфесій, філасофскіх і палітычных поглядаў, сабраліся разам, каб ушанаваць памяць нявінных і абараніць праўду пра тую вайну.

Гэтая праўда жорсткая, гэтая памяць цяжкая. Удумайцеся: акупанты і іх пасобнікі-паліцаі спалілі 9 200 беларускіх вёсак. З іх больш за пяць тысяч – разам з жыхарамі. І мы ведаем, з чаго гэта ўсё пачынаецца: з ідэй расавай і генетычнай, любой іншай перавагі адных народаў над іншымі, з падзелу на вышэйшых і другарадных. Страшна тое, што гэтыя тэорыі і сёння знаходзяць сваіх прыхільнікаў ва ўсім свеце. Але, дзякуй богу, фашысцкая ідэалогія чужая нашым беларусам, чыя генетычная памяць стала сапраўдным нацыянальным імунітэтам.

У гэтай памяці шмат болю і пакутаў, у ёй трагічны гістарычны досвед. Гэта факт: Другая сусветная была не проста вайной, яна стала планамерным знішчэннем нашых славянскіх народаў.

І ў гэты памятны вечар напярэдадні чарговай гадавіны хатынскай трагедыі я хацеў бы звярнуцца да тых, хто свядома спрабуе адрадзіць сімвалы нацызму. Няхай гэта адзінкі (як кажуць, у сям'і не без урода), але такія, на жаль, ёсць і ў сучаснай Беларусі.

Я звяртаюся да ўсіх, хто перакананы, што фашызм "нёс на нашу зямлю цывілізацыю"; хто гераізуе забойцаў; хто пакланяецца БЧБ-сцягам, пад якімі праводзіўся генацыд беларускага народа. Мы заняліся гэтай праблемай, і мы дакажам і пакажам усяму свету, што такое генацыд і што тыя, хто сёння нас спрабуе павучаць, як жыць, як мінімум не маюць на гэта права. Усім вам, зблудлым і адурманеным, кажу: "Ідзі і глядзі!" Ідзі ў Хатынь, Боркі, Олу, Дальву, Усакіна, Шунеўку, Азарычы, да мемарыялаў "Трасцянец", "Яма", "Чырвоны Бераг".