Ва ўстановах адукацыі раёна і адміністрацыйных будынках сельвыканкамаў прайшлі ўрачыстыя цырымоніі ўручэння 14-гадовым юнакам і дзяўчатам пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Гэта падзея – важны этап у жыцці маладых грамадзян, пачатак дарослага жыцця і асэнсаванне сваіх правоў і абавязкаў.

З напуткальнымі словамі і віншаваннямі да маладога пакалення звярнуліся прадстаўнікі дэпутацкага корпуса раёна.

Яны выказалі надзею, што сённяшні дзень запомніцца рабятам не толькі атрыманнем дакумента, але і атмасферай еднасці і надзеі на будучыню, поўную новых здзяйсненняў і смелых рашэнняў!

Жадаем рабятам поспехаў і дасягненняў, удачы ў выбары будучай прафесіі...