"Мы отвечаем за эту землю!": председатель Лепельского районного исполнительного комитета Михаил Киселевич об акцентах на совещании Президента по Витебской области

"Мы адказныя за гэту зямлю!": старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч пра акцэнты на нарадзе Прэзідэнта па Віцебскай вобласці

27.10.20250 праглядаў

Гэта была вельмі няпростая, сумленная і шчырая размова. Уразіла глыбіня разумення працэсаў і дакладны аналіз абстаноўкі ў рэгіёне.

Адна з тэм, якая прагучала на нарадзе, – вынікі ініцыятывы «Адзін раён – адзін праект». Касаючыся Лепельскага раёна, хачу адзначыць, што ў цяперашні час на базе Бярэзінскага біясфернага запаведніка паспяхова рэалізуецца праект "Мадэрнізацыя дрэваапрацоўчай вытворчасці". Гэта добрыя інвестыцыі, новыя працоўныя месцы, а самае галоўнае – новы імпульс развіцця сельскай мясцовасці.

У цэлым, вострыя, але абсалютна справядлівыя словы Кіраўніка дзяржавы, якія прагучалі ў адрас Віцебскай вобласці, павінны стаць адпраўной кропкай не для разважанняў, а для рэальных пераменаў. Тут, на месцах, мы гэта выразна разумеем і зробім усё магчымае, каб спрацаваць НА РЭЗУЛЬТАТ".