3 верасня 2016 года ў гарадскім парку Лепеля а 20.00. у рамках Дня горада адбудзецца грамадзянска-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы – разам!»

3 верасня 2016 года ў гарадскім парку Лепеля а 20.00. у рамках Дня горада адбудзецца грамадзянска-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы – разам!»

Акцыя «Мы разам!» накіравана на аб'яднанне беларускага народа, прыцягненне ўвагі да працоўных дынастый і традыцый настаўніцтва, папулярызацыю культурнага і здаровага адпачынку сярод насельніцтва.

Раённыя гарады Беларусі наведаюць фіналісты конкурсу працоўных калектываў «Новыя імёны», заслужаныя, народныя і ўзорныя аматарскія калектывы мастацкай творчасці, а таксама зоркі айчыннай эстрады. Сярод іх Ірына Дарафеева, Вольга Плотнікава, Эдуард Ханок, Саша Нема, гурт «Бай Сіці», дуэт «Аляксандра і Канстанцін».

Канцэрт прымеркаваны да Дня горада Лепеля. Запланаваны ўшанаванні працоўных дынастый, маладых спецыялістаў і іх настаўнікаў. Таленавітыя спевакі, музыканты, танцоры ператвораць канцэрты ў незабыўнае шоу. Акрамя таго, разам з артыстамі па краіне будуць падарожнічаць прафсаюзныя спецыялісты, якія прадставяць дзейнасць «Беларустурыста», «Белпрафсаюзкурорта», спартыўнага клуба ФПБ, Выдавецкага дома «Праф-Прэс», правядуць для жадаючых юрыдычную кансультацыю.