Гаджэты ўзялі на сябе ролю і блакнота, і паштальёна. Зручна? Несумненна. Але ці не губляем мы пры гэтым нешта вельмі важнае і асабістае?
У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі ў клубе «Пазнаём свет» прайшло літаратурнае асарці «Летнікам росчыркам пер'я». Яно было прысвечана Дню ручнога пісьма, які адзначаецца ва ўсім свеце 23 студзеня.
Бібліятэкар Ірына Гарбунова расказала ўдзельнікам пра гісторыю гэтай даты і нагадала: у век лічбавых тэхналогій асабліва каштоўна захоўваць унікальнасць і прыгажосць почырку. Бо почырк чалавека — гэта адлюстраванне яго асобы, амаль мастацтва!
А затым усе змаглі адчуць сябе каліграфамі! Удзельнікі спрабавалі выводзіць літары, вывучалі прыгожыя літары ў старых кнігах.
Пісаць прыгожа, як на ўроках чыстапісання, — задача няпростая, але неверагодна займальная. Гэта прымушае спыніцца, засяродзіцца і ўкласці ў кожную літару часцінку сябе.
Мы жывем у свеце хуткаснага інтэрнэту і імгненных паведамленняў
26.1.20260 праглядаў